"Кожная пятніца - роднае, свае!"

Вялікдзень - адно з самых светлых і радасных святаў для беларусаў, таму і рыхтуюцца да яго задоўга да пачатку , шырока, з захаваннем старадаўніх традыцый і абрадаў.
У аддзяленні кругласутачнага знаходжання большасць пастаяльцаў добра ведаюць гэтыя традыцыі. Так у Чысты чацвер амаль усе жанчыны шчыра і сумленна дапамагалі работніцы прыбрацца ў іх пакоях. А ўжо ў пятніцу галоўная рытуальная дзея - фарбаванне яек. Гэты творчы працэс аб'яднаў усіх агульнай радасцю. Пастаяльцы не толькі фарбавалі яйкі і выраблялі сябрам падарункі, але і дзяліліся ўспамінамі.
"Я памятаю, як у дзяцінстве разам з бабуляй фарбавалі яйкі ў шалупінне цыбулі - успамінае 93-гадовая Шыдлоўская Кацярына. - З душэўнай радасцю і трымценнем пад сэрцам успамінаю тыя светлыя часы. Так хочацца, каб і сучасная моладзь валодала і карысталася роднай мовай, ведала і шанавала нашы традыцыі і абрады! Каб у гэты Светлы дзень усе беларусы пры сустрэчы віталіся не бязлікім "здрасьце", а узнёслым "Хрыстос уваскрос!" і чулі ў адказ не менш радаснае і мілагучнае "Сапраўды ўваскрос!"

2026-04-22 16-54-252026-04-22 16-56-29