
У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Браслаўскага раёна прайшло цёплае і яскравае мерапрыемства “Сябры – сузор’е сяброўства”, прысвечанае творчасці легендарнага беларускага ансамбля “Сябры” .
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю і творчасць гурта .
Атмасфера была сапраўды сяброўскай .
Удзельнікі з задавальненнем спявалі радкі знакамітых хітоў гурта .
Энергічная “Полька беларуская”нікога не пакінула на месцы: усе дружна пусціліся ў скокі, напаўняючы залу радасцю і бадзёрасцю .
Гэта мерапрыемства стала яшчэ адным доказам таго, што добрая песня заўсёды жыве ў душы народа.



Государственное учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Браславского района»
Адрес: Витебская обл., г.Браслав, ул.К.Либкнехта, д.6
Телефон: (8 02153) 6 30 68
Факс: (8 02153) 6 31 95
Эл.почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Сайт: braslavtcson.by