Сённяшняя сустрэча ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Браслаўскага раёна прайшла пад дэвізам усяго роднага! Мы сабраліся, каб згадаць тое, што робіць нас беларусамі: ад смаку беларускіх дранікаў да гонару за нашы сусветна вядомыя брэнды.
Наведвальнікі аддзялення прынялі ўдзел у віктарыне, у якой ўзгадвалі народныя традыцыі, беларускія стравы і беларускі побыт. А ячшэ пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра вядомыя беларускія брэнды. Мы даказалі, што ведаць свае карані і ганарыцца беларускім — гэта заўсёды модна і цікава. Пятніца атрымалася сапраўды сваёйі сапраўднай.


